"Смысловые галлюцинации" пішуць альбом у цемры

Гурт "Смысловые галлюцинации" распачаў запіс новага альбома пад працоўнай назвай "Сделано в темноте".  "Альбом атрымліваецца камерным і цёмным, - распавядае лідар каманды Сяргей "Буба" Бабунец. - Не змрочным, а менавіта цёмным. Сумным. Практычна ўсе песні былі запісаныя ноччу ў кабінеце. З асвятлення былі толькі ноўтбук і некалькі свечак. І гэта адчуванне камернасці ды прыцемку адбілася на гэтым матэрыяле. Добра, калі канцэпцыя альбома і яго складнікі так гармануюць адзін з адным. Ён успрымаецца вельмі цэласна".

Да альбома "Сделано в темноте" ўжо напісана дзесяць новых песень, працу над якімі музыкі плануюць скончыць да канца лістапада. На дыску будзе таксама некалькі бонусаў-трэкаў, праўда, што за яны гурт пакуль не паведамляе.

Да пачатку запісу новага альбома "Смысловые галлюцинации" дарабілі ўласную студыю ў Екацярынбургу, якую яны назвалі Gluki Records. Студыя цалкам зроблена пад калектыў і яго праекты. Менавіта на ёй музыкі і вядуць працу над сваім будучым рэлізам.

Фота: liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі