Смяротнае ДТЗ на вуліцы Казінца ў Мінску: легкавік сутыкнуўся з трактарам

Смяротнае ДТЗ на вуліцы Казінца ў Мінску: легкавік сутыкнуўся з трактарам

9 траўня ў 23:27 відавочцы паведамілі мінскім ратавальнікам пра ДТЗ на вуліцы Казінца. Там сутыкнуліся легкавы аўтамабіль "Кіа Оптыма" і трактар "МТЗ-82".

Пры аварыі 37-гадовы кіроўца легкавіка апынуўся заціснутым, а 33-гадовы пасажыр загінуў. 

30-гадовы кіроўца трактара выбраўся з кабіны самастойна. Яго даставілі ў лякарню з дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар грудной клеткі". Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу легкавіка: яго шпіталізавалі з дыягназам "адкрытая чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені, закрытая траўма жывата".

Разглядам інцыдэнта займаюцца ДАІ і Следчы камітэт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі