СМІ: У Шклове чакаюць Лукашэнку

СМІ: У Шклове чакаюць Лукашэнку

На суботу, 8 кастрычніка, у Шклове прызначылі афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё новай Лядовай арэны. Як паведамляе 6tv.by, на цырымонію чакаюць Аляксандра Лукашэнку.

Падрыхтоўка да прыезду высокапастаўленых гасцей у горадзе вядзецца ад пачатку тыдня. Паведамляецца, што на трасе Магілёў-Шклоў у сераду, 5 кастрычніка, працавалі каля двух дзесяткаў адзінак тэхнікі і паўсотні работнікаў.

Увечары ў чацвер, 6 кастрычніка, гараджане маглі назіраць, як рабочыя пад дажджом кладуць асфальт каля Лядовай арэны. Дарожную тэхніку заўважылі таксама на вуліцы Ганчарнай, за сто метраў ад Лядовай арэны.

Дарэчы, адкрыццё лядовай арэны ўжо не аднойчы адкладалася. Аднак гарадскія ўлады кожны раз актыўна рыхтавалі горад да прыезду кіраўніцтва краіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі