“Слуцк” мінімальна перамог “Гомель”

“Слуцк” мінімальна перамог “Гомель”

Чарговыя матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 26 жніўня. “Слуцк” прымаў “Гомель” і перамог яго з мінімальнай перавагай — 1:0. Пры гэтым гульня магла скончыцца і нічыёй — на 55-й хвіліне гамяльчане мелі пенальці, але не змаглі яго рэалізаваць.

“Іслач” падзяліла ачкі з “Мінскам” 0:0, матч “Віцебск” — “Нёман” таксама скончыўся нічыёй — 2:2.

Раней, у пятніцу, прайшлі першыя два матчы гэтага тура: “Крумкачы” — “Нафтан” — 2:2, “Дняпро” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:5.

Сёння тур скончыцца наступнымі гульнямі: “Славія” — “Дынама” (Брэст), “Дынама” (Мінск) — “Гарадзея”, “Шахцёр” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі