Slipknot вяртаецца на сцэну
Амерыканскі калектыў Slipknot вяртаецца да сваіх прыхільнікаў пасля трохгадовага перапынку, які быў абвешчаны з-за занятасці ўдзельнікаў гурта сольнымі праектамі. Як паведамляецца на сайце найбуйнейшай сеткі музычных крамаў
Вялікабрытаніі HMV, новая кружэлка калектыву з'явіцца на прылаўках ужо
11 жніўня.
На жаль, іншых падрабязнасцяў будучага рэліза сайт не раскрывае. Вядома толькі, што ў якасці прадзюсара да працы над кружэлкай запрошаны Дэйв Фортман, былы гітарыст гурта Ugly Kid Joe.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Slipknot пачалі працаваць над сваім чацвёртым нумарным альбомам у студзені гэтага года.
Апошняй на сёння студыйным дыскам калектыву з'яўляецца выдадзены ў 2004 годзе «Vol. 3: (The Subliminal Verses)». Наступныя два гады пасля рэліза кружэлкі гурт актыўна гастраляваў, а ў 2006-м удзельнікі калектыву абвясцілі часовы «адпачынак».
Дадам, што перад выхадам новага альбому Slipknot збіраюцца рушыць у турнэ па Злучаных Штатах.
Фота: www.fantom-xp.com