Слэш знайшоў браму ў пекла і здымае пра гэта фільм

Гітарыст Слэш зоймецца вытворчасцю фільмаў жахаў.  Для гэтага ён стварыў прадзюсарскую кампанію Slasher Films, паведамляецца на сайце Collider.

У першую чаргу Слэш намераны ўзяцца за карціну з працоўнай назвай "Няма чаго баяцца". Гэта дэманічная гісторыя пра рэлігійную сям'ю, якая пераязджае ў маленькае мястэчка ў Канзасе. А потым высвятляецца, што населены пункт з'яўляецца брамай у пекла. Іронія тут у тым, што горад, пра які ідзе гаворка, нібыта як існуе.

"У інтэрнэце пішуць, што ён сапраўды з'яўляецца брамай у пекла, і Папа Рымскі лічыць за лепшае не лётаць над ім на самалёце", - распавёў Слэш.

Пасля кампанія Slasher Films плануе заняцца працай над фільмамі "Тэарэма" пра матэматыка, які адкрыў формулу зла і "Іншае каралеўства" пра эпідэмію, што ператварае людзей у зомбі.

Фота: heyuguys.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі