Скот Вэйланд працуе над калядным альбомам

Фронтмэн Stone Temple Pilots Скот Вэйланд плануе выдаць калядны альбом.  Па словах рокера, на тое, каб запісаць такую тэматычную складанку яго натхніў поспех кавер-версіі «Have Yourself a Merry Little Christmas», якую ён выдаў летась да Калядаў. Сінгл быў вельмі цёпла прыняты фэнамі і крытыкамі, і падштурхнуў вакаліста да запісу паўнавартаснага альбома.

«Песні будуць вытрыманыя ў традыцыйным гучанні – струнныя, джазавыя духавыя, фартэпіяна і гітара, - распавядае Вэйланд. – Я шукаю розныя версіі калядных песень, гэта будуць мае ўлюбёныя версіі - але з невялікімі зменамі».

Для новага рэлізу музыка ўжо падрыхтаваў рэгі-варыянт каляднай «Little Drummer Boy». Мяркуецца, што на альбом трапіць і перапеўка «Have Yourself a Merry Little Christmas». Дата рэлізу альбома і іншыя дэталі будуць абвешчаны пазней.

Фота: classicrockmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі