Скот Уокер збіраецца даць тры «жывыя» канцэрты

Легендарны музыка знайшоў арыгінальны спосаб барацьбы збояззю сцэны. Скот Уокер, які паўплываў на мноства сучасных гуртоў і выканаўцаў, абвясціў пра тое, што збіраецца даць некалькі канцэртаў, на якіх ён выканае песні з двух апошніх альбомаў - «Tilt» (1995) і «The Drift» (2006).

Гэтая заява вельмі хутка стала сенсацыяй, паколькі музыка вельмі рэдка згаджаецца на выступы. Зрэшты, містэр Уокер вельмі арыгінальна змагаецца з бояззю сцэны, паведаміў NME, - ён збіраецца спрадзюсаваць і паставіць гук на ўсіх трох выступах, у той час як матэрыял з альбомаў будзе сыграны яго гуртом і аркестрам, а ўсе вакальныя партыі будуць выконвацца запрошанымі вакалістамі.

Шоў пад назвай «Drifting And Tilting: The Songs Of Scott Walker» адбудзецца ў лонданскім цэнтры мастацтваў Barbican з 13 па 15 лістапада.

Фота: www.colodez.spb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі