Складзены спіс лепшых песень для вяселля

Брытанцы склалі рэйтынг лепшых песень для першага танца маладых на вяселлі. Першае месца заняла кампазіцыя Amazed амерыканскага кантры-гурта Lonestar.

На другім месцы ў рэйтынгу апынулася песня Everything I Do Браяна Адамса.

У тройку лідэраў таксама патрапіў Робі Ўільямс з песняй Angels.

Адзіным артыстам, які двойчы адзначаны ў рэйтынгу, стала канадская кантры-выканаўца Шанія Твэйн. Яе кампазіцыі Still The One і From This Moment On занялі шостае і дзевятае месцы адпаведна.

Апытанне праводзілася па замове Брытанскага грамадства па абароне правоў выканаўцаў сярод дыджэяў, якія працуюць на вясельных цырымоніях.

Фота: www.registerimages.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі