СК апублікаваў відэа, як 3-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы машыны

СК апублікаваў відэа, як 3-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы машыны

Следчы камітэт апублікаваў відэа, як 3-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы машыны. Здарэнне адбылося нядаўна ў Рэчыцкім раёне. Дзіця выбегла на вуліцу з-за прыпаркаванага мікрааўтобуса. Пазбегнуць сутыкнення было немагчыма. На шчасце, дзяўчынка засталася жывая, яе ўжо выпісалі з бальніцы.   

СК заклікае бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду каля праезнай часткі дарог, вадаёмаў, будоўляў — патэнцыйна небяспечных аб'ектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі