Sirius XM адзначае перавыданне альбома Макартні

13 снежня сэр Пол Макартні плануе выступіць у Гарлеме – афраамерыканскім квартале Н’ю-Ёрка, а калі больш канкрэтна – у легендарным тэатры Apollo – адной з найпапулярнейшых пляцовак ЗША.  Нагадаем, менавіта на падмостках Apollo пачыналі сваю кар’еру Эла Фіджэральд, Стыві Ўандэр, Арэта Франклін і іншыя.

Канцэрт арганізаваны спадарожнікавай радыёстанцыяй Sirius XM. Уваход на яго магчымы толькі па запрашэннях, распаўсюджаных сярод слухачоў станцыі. Па заяве прэзідэнта Sirius XM, такім чынам станцыя жадае аддзячыць сваіх абанентаў.

Дарэчы, вось так Sirius XM адзначыць перавыпуск легендарнага альбома Макартні 1973 года "Band on the Run", запісанага ім з гуртом Wings.

Фота: www.news.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі