Сіноптыкі: моцныя маразы працягнуцца ў Беларусі і на наступным тыдні

Сіноптыкі: моцныя маразы працягнуцца ў Беларусі і на наступным тыдні

Сіноптыкі прагназуюць, што моцныя маразы працягнуцца ў Беларусі і на наступным тыдні, паведамляе БЕЛТА. Тэмпература паветра ўначы будзе дасягаць 26-29 градусаў.

Узмацненне маразоў у нашай краіне чакаецца з суботы, 16 студзеня. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 18-24 градусы (месцамі — да -26, на Брэстчыне — 15-17 марозу), удзень — ад -15 да -20 градусаў (на паўднёвым захадзе Беларусі — ад -9 да -14).

Чакаецца, што маразы пачнуць слабець у сярэдзіне наступнага тыдня. У прагнозе на чацвер, 21 студзеня, у начныя гадзіны згадваюцца 2-9 марозу (на ўсходзе — да -13), удзень — ад -4 да +3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі