Сіноптыкі абяцаюць цёплае для снежня надвор'е ў Беларусі

Сіноптыкі абяцаюць цёплае для снежня надвор'е ў Беларусі

Сіноптыкі абяцаюць цёплае для снежня надвор'е ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. На бягучым тыдні прагназуюцца і снег, і дождж. У некаторых рэгіёных плюсавая тэмпература будзе і ў начныя гадзіны.

У аўторак, 15 снежня, уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў, удзень — ад -2 да +3 градусаў. Магчымыя мокры снег і дождж. У канцы тыдня крыху пацяплее. У начныя гадзіны ўжо чакаецца ад -4 да +3 градусаў, а ўдзень — да +5.

Месцамі па Беларусі захаваецца галалёд, магчымыя туманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі