Сільвіё Берлусконі прыбыў з візітам у Беларусь

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, на 30 лістапада прызначаныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Сільвіё Берлусконі ў вузкім і пашыраным фармаце. Чакаецца, што па заканчэнні перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца шырокі спектр пытанняў палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Італія з'яўляецца асноўным партнёрам Беларусі ў сферы аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой. У студзені—верасні гэтага года аздараўленне ў Італіі прайшлі 13 тыс. беларускіх дзяцей, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі