Вы тут

Што будзе ў пятым пакеце санкцый? Разважае палітолаг Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч у студыі Еўрарадыё

Калі Еўропа не адказала рашучымі санкцыямі на гісторыю з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі, дык не варта чакаць іх і ў далейшым. Такое меркаванне выказаў у эфіры Еўрарадыё палітолаг Валерый Карбалевіч.

— Што сёння разважаць пра новы пакет санкцый? Пасля гісторыі з самалётам з’явілася зручная падстава прымаць радыкальныя рашэнні. Калі цяпер яны не прымаюцца, то я не чакаю, што больш моцныя санкцыі будуць прынятыя ў нейкай далёкай будучыні, калі гісторыя адыдзе ў нябыт.

Карбалевіч лічыць, што пасадка борта Ryanair змяніла статус Беларусі для еўрапейскіх палітыкаў. Раней беларускае пытанне было хутчэй гуманітарным і тычылася парушэння правоў чалавека.

— А гісторыя з самалётам ператварыла беларускую праблему ў пагрозу бяспекі, пагрозу авіяпералётаў. І эмацыйны чыннік мог падштурхнуць еўрапейскіх палітыкаў да рашучых моцных крокаў супраць Беларусі.

Існуючыя санкцыі Карбалевіч лічыць “даволі лайтовымі” і не чакае іх узмацнення ў будучыні. Калі толькі беларускі рэжым не здзейсніць “штосьці больш радыкальнае”.

Валер Карбалевіч каментуе новы пакет санкцый у адносінах Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.