Шпіёнапад: чаму актывізавалася праца КДБ за мяжой, і хто гэта спыніць — эфір

Ігар Тышкевіч

Ігар Тышкевіч

Ва Украіне затрымана агентка лукашэнкаўскага КДБ, якая працавала пад прыкрыццём журналісткі і выведвала інфармацыю, найперш датычную беларускіх добраахвотнікаў. А ў Малдове выкрылі былога намесніка кіраўніка Службы бяспекі Малдовы. Па звестках спецслужб, ён перадаваў сакрэтную інфармацыю, якая тычылася бяспекі Румыніі. Тое, што агентаў замежных спецслужб перыядычна выкрываюць, — звычайная справа. Але далёка не заўсёды гэта інфармацыя становіцца публічнай.

Чым цікавыя затрыманні шпіёнаў лукашэнкаўскага КДБ ва Украіне і асабліва ў Малдове? Што стаіць за актывізацыяй КДБ за мяжой, і адкуль рэсурсы на такія аперацыі? Як выкрыццё беларускіх агентаў і шпіёнаў звязана з перамовамі Мінска і Вашынгтона і аперацыяй у Іране, і ці магчыма праверыць дэмсілы на агентуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.