Шпіталізаваны 81 пацярпелы з "Неўскага экспрэса"

У лякарні Масквы, Пецярбурга, Цвярской і Наўгародскай абласцей дастаўлены 81 пацярпелы з цягніка "Неўскі экспрэс". У тым ліку 20 чалавек былі дастаўленыя авіяцыяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расі, паведамляе "Інтэрфакс". Целы 26 загінулых знаходзяцца ў моргу цэнтральнай лякарні Цвяры, дзе праводзіцца іх апазнанне.

Псіхолагі Цэнтра экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС Расіі ладзяць мерапрыемствы па псіхалагічнай і медыцынскай дапамозе пацярпелым і сваякам загінулых.

Да працы па ліквідацыі наступстваў крушэння цягніка "Неўскі экспрэс" прыцягнута 471 чалавек і 72 адзінкі тэхнікі.

Планаваны тэрмін заканчэння аднаўленчых працаў — 20 гадзін па маскоўскім часе ў нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі