Шматдзетная маці два гады абкрадала пошту ў Аршанскім раёне

Болей за два гады - са жніўня 2005 года па лістапад бягучага - начальніца паштовага аддзялення ў гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёну абкрадала гандлёвы аддзел сваёй пошты.

Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Пакуль паштальёны разносілі лісты, газеты ды часопісы, начальніца заставалася "на гаспадарцы" і мела магчымасць браць з міні-крамы, што цяпер месцяцца практычна ва ўсіх паштовых аддзяленнях, асабліва на вёсцы, усё, што пажадае.

Яна і цягнула - то грошы, то прадукты, то рэчы. Злавіць зладзейку не маглі таму, што напярэдадні планавых рэвізій яна спрытна падрабляла фінансавыя дакументы. Калі ж кантралюючыя органы прыехалі з рэвізіяй знянацку, яны натрапілі на вялізную нястачу”.


Высветлілася, што за два гады начальніца пошты, дарэчы, шматдзетная маці, накрала прадуктаў, рэчаў і грошай на агульную суму болей за 21 мільён рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі