Шэсць аўстралійцаў загінулі ад “навальнічнай астмы”

Шэсць аўстралійцаў загінулі ад “навальнічнай астмы”

У аўстралійскім Мельбурне шэсць чалавек сталі ахвярамі рэдкага захворвання, якое называюць “навальнічнай астмай”. Яшчэ пяць чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Усяго шпіталізавана 12 чалавек, якія пацярпелі, але небяспекі для іх жыцця ўжо няма, паведамляе ВВС.

Навальніцы з залевамі і моцны вецер, якія прайшлі ў гэтым рэгіёне Аўстраліі яшчэ ў мінулы панядзелак, выклікалі ўспышку алергіі на пыльцу плевела, якую называюць таксама “жытняй травой”. За два дні болей за 8,5 тысячы чалавек звярнуліся да медыкаў са скаргамі на прыступы ўдушша. Амаль траціна з іх ніколі раней не мела такіх сімптомаў.

“Навальнічная астма” з’яўляецца ўвесну, калі пыльца плевела набрыньвае, распадаецца на дробныя часціцы і трапляе ў дыхальныя шляхі чалавека — яна выклікае ўдушша і кашаль.

Першы выпадак “навальнічнай астмы” быў зафіксаваны ў Мельбурне ў 1987 годзе. Пасля падобныя ўспышкі адзначаліся ў Злучаных Штатах, Канадзе, Брытаніі і Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі