“Шахцёр” зноў пасунуў “Віцебск” з другога месца ў чэмпіянаце краіны

“Шахцёр” зноў пасунуў “Віцебск” з другога месца ў чэмпіянаце краіны

Футбольны клуб “Шахцёр” у матчы 24 тура чэмпіянату Беларусі 6 кастрычніка перамог “Гомель” з лікам 3:0 і зноў апынуўся на 2-м радку турнірнай табліцы. Раней туды вырваўся “Віцебск”, але гарнякі здолелі адсунуць канкурэнтаў на 3-е месца. Цяпер у “Шахцёра” 48 ачкоў, у “Віцебска” — 47.

Таксама ў 24-м туры ўжо згулялі: “Гарадзея” — “Прамень” — 1:1, “Тарпеда” — “Мінск” — 1:0, “Дняпро” — “Дынама” (Брэст) — 1:4, “Слуцк” — “Віцебск” — 0:2.

Сёння тур завяршаецца трыма матчамі: “Іслач” — БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман”, “Дынама” (Мінск) — “Смалявічы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі