“Шахцёр” застаецца на другім месцы, БАТЭ — на трэцім

“Шахцёр” застаецца на другім месцы, БАТЭ — на трэцім

Чарговыя матчы 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 9 верасня. Барысаўскі БАТЭ перамог на сваім полі мазырскую “Славію” — 2:0, а салігорскі “Шахцёр” таксама ў сябе дома быў лепшым за “Крумкачоў” — і таксама з лікам 2:0.

Такім чынам, расклад у тройцы лідараў сёлетняга чэмпіянату захоўваецца: на першым месцы мінскае “Дынама” (49 ачкоў), на другім месцы “Шахцёр” — 47 ачкоў, на трэцім БАТЭ — 45 ачкоў.

Дынамаўцы гулялі 8 верасня з “Гомелем” і перамаглі з лікам 1:0.

Сёння, 10 верасня, адбудуцца наступныя матчы 21 тура: “Мінск” — “Слуцк”, “Гарадзея” — “Віцебск”, “Дынама” (Брэст) — “Іслач”.

Скончыцца гэты тур у панядзелак, 11 верасня: у гэты дзень “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “Нафтанам”, а “Нёман” — з “Дняпром”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі