Севярынцу далі адпачынак на Вялікдзень

Адпачынак Павал Севярынец выкарыстае, каб з’ездзіць да родных у Віцебск. Дарога туды і назад адбярэ прыкладна паўтара сутак, таму дома ён прабудзе ўсяго дзень. У апошні раз сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі наведваў Віцебск сёлета ў студзені — тады яму таксама давалі трохдзённы адпачынак, інфармуе прэс-служба БХД.



Павал Севярынец асуджаны паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Ён адбывае гэтак званую “хімію” ў спецкамендатуры № 7, што ў Пружанскім раёне. Да заканчэння тэрміну пакарання палітыку застаецца 5,5 месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі