Сэрвіс для знаёмстваў Badoo цалкам сышоў з рынку Беларусі і Расіі

На спатканні / unsplash.com​
На спатканні / unsplash.com​

"Вымушаныя паведаміць, што нашы вэб-сэрвісы, уключаючы мабільны вэб-сэрвіс і версію для ПК, больш недаступныя ў Расеі і Рэспубліцы Беларусь, А дадатак Badoo быў выдалены з Apple App Store, Google Play Store і Huawei AppGallery. Усе падпіскі на Premium былі адмененыя для ўсіх карыстальнікаў, акрамя карыстальнікаў Apple App Store", — такое паведамленне з'явілася ўчора на сайце сэрвісу. 

8 сакавіка Кампанія Bumble Inc., якая валодае сэрвісам знаёмстваў Badoo, абвясціла аб спыненні працы ў Расеі і Беларусі праз агрэсію ў дачыненні да Украіны. Кампанія выдаліла ўсе свае прыкладанні з App Store і Google Play ў Расіі і Беларусі. Bumble заявіла аб сыходзе ў рамках справаздачы за мінулы год.

Сукупны даход Bumble Inc. у Расеі, Украіне і Беларусі склаў прыкладна 2,8% агульнага гадавога даходу кампаніі за 2021 год. Краіны прынеслі менш за 0,1% прыбытку ад прыкладання Bumble.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі