Сепаратысты з’явіліся яшчэ ў адным украінскім горадзе — Свярдлоўску

Ён паведаміў, што ў 16.00 40 чалавек, узброеных агнястрэльнай зброяй і апранутых у камуфляж, зайшлі ў памяшканне прадпрыемства і прапанавалі ахове сысці. Захопнікі заявілі, што цяпер тут будзе размяшчацца штаб “самаабароны”, інфармуе УНІАН.



Цялесных пашкоджанняў нікому не наносілі, ахвяраў і пацярпелых не было. Праводзіцца праверка.



Таксама стала вядома, што 9 траўня ў Свярдлоўску пяцёра невядомых у камуфляжнай форме і ў чорных масках незаконна завалодалі аўтамабілем "Volkswaqen Touareq", пагражаючы кіроўцу аўтаматычнай зброяй. Цяпер аўтамабіль і зламыснікаў шукаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі