Сепаратысты ДНР і ЛНР выбіраюць сабе лідараў


Кіеў і заходнія краіны адмаўляюцца прызнаць гэтыя выбары легітымнымі, бо сепаратысты парушаюць мінскія дамоўленасці.

У гэтак званай “Данецкай народнай рэспубліцы” заяўляюць, што законы Украіны не маюць да іх ніякага дачынення пасля абвяшчэння незалежнасці. Такую ж самую заяву зрабіла кіраўніцтва самаабвешчанай “Луганскай народнай рэспублікі”.
 
З гэтай прычыны яны адмовіліся прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ва Украіне тыдзень таму. Яны абвясцілі, што 2 лістапада правядуць свае выбары — кіраўнікоў самаабвешчаных рэспублік і дэпутатаў у “народныя саветы”.

Згодна з указам, падпісаным прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, мясцовыя выбары на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях павінны прайсці ў снежні, аднак лідары ДНР і ЛНР ігнаруюць гэты ўказ.

Масква мае намер прызнаць вынікі галасавання.

Паводле заяваў сепаратыстаў, надрукавана тры мільёны бюлетэняў. На пасаду кіраўніка ДНР балатуюцца тры кандыдаты, у тым ліку цяперашні прэм’ер Аляксандр Захарчанка. За лідарства ў ЛНР змагаюцца чатыры чалавекі, у тым ліку цяперашні лідар Ігар Платніцкі, інфармуе ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі