Сенат ЗША зацвердзіў на пасаду генпракурора выхадца з Беларусі

Сенат ЗША зацвердзіў на пасаду міністра юстыцыі і генпракурора гэтай краіны выхадца з Беларусі Майкла М’юкэйсі (Mukasey, Мукасей). За яго прызначэнне прагаласавалі 53 сенатары, супраць – 40, паведамляе Reuters. Раней ён на працягу 18 гадоў быў федэральным суддзём, выносіў вердыкты па справах тэрарыстаў. Нагадаем, кандыдатуру 66-гадовага М’юкэйсі яшчэ ў верасні вылучыў прэзідэнт Джордж Буш.

У новага генпракурора ЗША – беларускія карані. Ён нарадзіўся ў ліпені 1941 года ў Нью-Ёрку. Яго бацька нарадзіўся і вырас пад Баранавічамі, а пасля эміграваў у Злучаныя Штаты.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі