Сенат ЗША асудзіў Уладзіміра Пуціна як "ваеннага злачынцу"

Уладзімір Пуцін​ / ТАСС
Уладзімір Пуцін​ / ТАСС

Сенат ЗША ў аўторак прагаласаваў за рэзалюцыю, у якой назваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна "ваенным злачынцам" і асудзіў яго дзеянні. Аб гэтым паведамляе Reuters.

На галасаванне рэзалюцыю вынес сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Але падтрымалі яе і дэмакраты. Дакумент быў прыняты аднагалосна. Такое адзінства з'яўляецца рэдкай з'явай "у глыбока падзеленым Кангрэсе", адзначае агенцтва.

"Усе мы ў гэтай зале аб'ядналіся разам з дэмакратамі і рэспубліканцамі, каб сказаць, што Уладзімір Пуцін не можа пазбегнуць адказнасці за зверствы, учыненыя супраць украінскага народа", — заявіў перад галасаваннем лідар дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумер.

Сенатары заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і іншыя краіны расследаваць злачынствы расійскіх вайскоўцаў, якія яны здзейснілі і здзяйсняюць падчас ўварвання Расіі ў Украіну.

Reuters таксама адзначае, што з пачатку вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны з 24 лютага, Масква не захапіла ніводнага з 10 найбуйнейшых украінскіх гарадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі