Сярод самых высокааплачваемых атлетак свету беларуская тэнісістка трымаецца на 6-й пазіцыі.
Пошук
У галоўнай ролі 12-серыйнай “Вангеліі” — Алена Якаўлева.
Трывога апынулася ілжывай. Пад прыпаркаваным на вуліцы аўтамабілем сапёры выбухнай прылады не знайшлі.
Перад матчам 3-га раўнда Лігі чэмпіёнаў абаронца барысаўскага БАТЭ скардзіцца на адсутнасць у складзе каманды гульцоў алімпійскай зборнай Беларусі.
На Алімпіядзе стартуюць яшчэ дзве беларускія штангісткі, раварыст Васіль Кірыенка і баксёр Сяргей Карнееў. А стралок Вікторыя Чайка атрымае апошні шанец.
Крэдытаванне ў замежнай валюце нясе “неапраўдана высокія рызыкі як для банкаў, так і для саміх людзей”, — упэўненая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
Позна ўвечары 31 ліпеня ля чыгуначнага вакзала людзі ў цывільным затрымалі двух актывістаў: Мікіту Каваленку і Аляксея Цёплага.
Расонскі раён Віцебскай вобласці з пачатку года страціў больш за 1% насельніцтва. Зараз там жыве крыху больш за 10 тысяч чалавек.
21-гадовыя блізняты кінуліся ў ваду, калі пачала тануць іх 45-гадовая цётка. Праз некалькі хвілінаў жанчыну плынню выкінула на бераг, а брат і сястра патанулі.
Федэральны міністр Нямеччыны па адмысловых даручэннях аспрэчвае любую магчымасць супрацоўніцтва з "рэжымам" у Беларусі.
Узбуджальнік віруса вядзе сваё паходжанне ад “птушынага” грыпу. Новы вірус “патэнцыйна небяспечны” для чалавека.
Увечары 31 ліпеня беларуская тэнісістка выйграла ў Марыі Марцінэс Санчас (№90) з Іспаніі — 6:1, 6:2.