Scissor Sisters не хапіла сродкаў на еўрапейскі тур

Амерыканцы Scissor Sisters адмовіліся ад правядзення анансаванага восеньскага тура па Еўропе.  Афіцыйная прычына адмены шэрагу запланаваных выступаў – «дэфіцыт фінансавання» паездкі.

«Вымушаны паведаміць пра адмену запланаваных канцэртаў Scissor Sisters у кантынентальнай Еўропе, - пішуць музыкі на сваім сайце. – З-за недахопу фінансавання проста немагчыма забяспечыць якаснае шоў. Мы засмучаныя не менш за вас, але на жаль нічога ад нас не залежыць. Спадзяемся, што вы нас разумееце, мы абавязкова вернемся да вас крыху пазней!».

Адмененыя 9 канцэртаў тура ў падтрымку новага альбома гурта «Night Work», якія павінны былі адбыцца ў перыяд з 29 кастрычніка па 14 лістапада. Не пашанцавала прыхільнікам Scissor Sisters у Германіі, Францыі, Нідэрландах, Даніі, Іспаніі, Італіі і Люксембургу.

У той жа час брытанская частка тура засталася без зменаў. Гастролі музыкаў па Вялікабрытаніі стартуюць 2 снежня і ахопяць 10 буйных гарадоў краіны.

Фота: bestweekever.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі