Сцэнарый новага фільма пра Гары Потэра знайшлі ў піўной

Згублены арыгінал сцэнарыя да новага фільма "Гары Потэр і Дары смерці" знайшлі пад столікам у піўной Уотэрсайд таверн у англійскім мястэчку Кінгс-Лэнглі. Рукапіс на 118 старонках з пагрозлівымі пазнакамі "Для асабістага карыстання" і "Канфідэнцыйна" згубіла група кінематаграфістаў якая адпачывала ў пабе.

Наведвальнік паба, які знайшоў сцэнарый, не доўга думаючы, перадаў яго таблоіду Sun. Журналісты, у сваю чаргу, вярнулі кінакампаніі Warner Brothers каштоўныя паперы, не абмінуўшы магчымасць азнаёміцца са сцэнарыем. Падрабязнасці выданне замоўчвае, аднак гаворыцца, што аўтары фільма ўнеслі ў яго некалькі "радыкальных змен" у параўнанні з першапачатковым сюжэтам кнігі.

Нагадаем, што па апошняй кнізе пра Гары Потэра, "Гары Потэр і Дары смерці" , будуць знятыя два фільмы. Чакаецца, што першы фільм выйдзе на экраны 19 лістапада 2010 году, а другі - 15 ліпеня 2011 году.

Больш таго, пасля беспрэцэдэнтнага поспеху "Аватара", Warner Brosers вырашыла выпусціць дылогію "Гары Потэр і Дары смерці" ў фармаце 3D.

Фота: lavieboston.com
Паводле Корреспондент.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі