СБУ затрымала ката "растрэльнай групы" ДНР

Паведамляецца, што мужчына асабіста катаваў і расстрэльваў мірных жыхароў, піша censor.net.ua са спасылкай на прэс-цэнтры Службы бяспекі Украіны. 

Украінскія сілавікі выявілі, што 24-гадовы жыхар Дружкаўкі разам са сваім бацькам сёлета ў чэрвені добраахвотна ўвайшлі ў склад "растрэльнай групы №1 НКВД камендатуры горада Дружкаўка". Верхаводам банды карнікаў быў тэрарыст па мянушцы "Кісель". 

Мясцовыя жыхары называюць імёны як мінімум пяці грамадзян, якіх каты пакаралі смерцю ў лесапаласе пасёлка Данскі на ўскраіне Дружкаўкі. На затрыманага ката пачалі крымінальную справу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны. 

Фота — ukr-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі