Саша Баран Коэн здымецца ў дзіцячым фільме

Саша Баран Коэн і Бэн Кінгслі сталі першымі акцёрамі, запрошанымі Марцінам Скарсэзэ ў экранізацыю папулярнай дзіцячай кнігі Браяна Селзніка "Вынаходніцтва Х'юга Кабрэта" ("The Invention of Hugo Cabret").  Сюжэт твора будуецца вакол 12-гадовага беспрытульніка Х'юга, які жыве ў будынку парыжскага чыгуначнага вакзала і імкнецца скончыць справу свайго памерлага бацькі - паправіць дзіўнага механічнага чалавека.

Дзеянне кнігі адбываецца ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Коэн выканае ролю назіральніка за станцыяй, а Кінгслі - вытворцы кінастужак. Хто здымецца ў галоўнай ролі, пакуль не ўдакладняецца.

Сцэнарый да карціны будзе пісаць Джон Логан, з якім Скарсэзэ працаваў над фільмам "Авіятар". Варта адзначыць, што Скарсэзэ планаваў зняць фільм паводле гэтай кнігі ўжо даўно, але кожны раз аддаваў перавагу іншым карцінам. Зараз ён плануе прыступіць да здымак летам 2010 года.

Нагадаем, што апошнім праектам мэтра стаў трылер "Пракляты востраў", у якім здымаўся Леанарда ды Капрыё.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі