Samsung пазбаўляецца літары Z у назве смартфонаў

Кампанія Samsung прыбірае літару Z з назвы лінейкі складных смартфонаў для некаторых еўрапейскіх краін. 

Напрыклад, Galaxy Z Fold3 цяпер называецца Galaxy Fold3. Афіцыйную прычыну такіх зменаў кампанія не патлумачыла.

Літара Z апошнім часам трывала асацыюецца з расійскай вайной супраць Украіны. Гэтай літарай пазначаецца расійская вайсковая тэхніка, якая ідзе ва Украіну, а ў самой Расіі яе ўзялі сваім сімвалам прыхільнікі вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.