Самая сціплая замова ў мінскім рэстаране на Новы год абыдзецца ў 50 долараў

Самая сціплая замова на 1 чалавека ў навагоднюю ноч у мінскім рэстаране — салата, закуска, гарачая талерка і 100 грамаў гарэлкі або куфаль шампанскага абыдзецца прыкладна ў 50 долараў. Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускай асацыяцыі кулінараў Віктар Радзевіч. Паводле яго слоў, у сярэднім, каб сустрэць Новы год у мінскім рэстаране, чалавек павінен заплаціць каля 150 долараў.

Як адзначыў Радзевіч, самай дарагой стравай, якая гатуецца з беларускіх прадуктаў, з’яўляецца гарачае з выразкі ягняці. Адна порцыя каштуе каля 40 долараў, перадае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі