Самалёт ІЛ-76 разбіўся ў Алжыры, загінулі ўсе 105 чалавек
![Самалёт ІЛ-76 разбіўся ў Алжыры, загінулі ўсе 105 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/alzhyr-1104.jpg.webp?itok=5e0iWeBI)
Ваенна-транспартны самалёт ІЛ-76 разбіўся сёння ў Алжыры. На яго борце было 105 чалавек, усе яны загінулі, перадае БЕЛТА.
Раней паведамлялася, быццам на борце самалёта было каля 200 вайскоўцаў.
Авіякатастрофа здарылася ў правінцыі Бліда на поўначы Алжыра. Паводле алжырскіх інфармагенцтваў, самалёт з вайскоўцамі накіроўваўся ў населены пункт Бяшар (паўднёвы захад краіны). Літаральна праз некальк хвілінаў пасля ўзлёту з аэрадрома ваенна-паветранай базы самалёт зваліўся і загарэўся.
У раёне катастрофы ідзе пошукавая аперацыя.