Сафар'ян патлумачыў, чаму затрымліваецца стварэнне футбольнага тэлеканала

Сафар'ян патлумачыў, чаму затрымліваецца стварэнне футбольнага тэлеканала

Стварэнне футбольнага тэлеканала ў Беларусі буксуе. Пра гэта намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян заявіў на брыфінгу 26 ліпеня ў Мінску, перадае "Прессбол".

"Гэты праект буксуе, у працу ён не пайшоў, абсталяванне не закуплялася. Таму што заключэнне тых органаў, ад якіх залежаць рашэнне аб рэгістрацыі, адмоўнае. Таму наўрад ці ў бліжэйшы час будзе спецыялізаваны канал", — заявіў футбольны менеджар. 

Па яго словах, федэрацыя футбола працуе ў гэтым напрамку, хоць і не атрымала падтрымкі. Пытанне з інтэрнэт-трансляцыямі футбольных матчаў, па словах Сафар'яна, будзе вырашацца пасля таго, як канчаткова ўсё высветліцца з тэлеканалам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі