Сацыёлаг: Магчыма, Лукашэнку надакучыла разграбаць усе праблемы на месцах

Сацыёлаг: Магчыма, Лукашэнку надакучыла разграбаць усе праблемы на месцах

Падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, магчыма, падзеліцца “часткай функцый прэзідэнта з іншымі галінамі ўлады”. На думку дырэктаркі Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA Наталлі Рабавай, гаворка не ідзе пра тое, што кіраўнік Беларусі надасць больш паўнамоцтваў, напрыклад, парламенту:

“Я б парэкамендавала кіраўніку краіны перастаць выдаваць дэкрэты і ўказы, а даць магчымасць парламенту выдаваць законы. Каб наша краіна рэгулявалася законамі, а не дэкрэтамі прэзідэнта. Праўда, такі паварот падзей малаверагодны, — мяркуе Наталля Рабава. — Улічваючы логіку ўсіх папярэдніх гадоў кіравання, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе, што [Лукашэнку] надакучыла разграбаць усе праблемы на месцах. Магчыма, гаворка ідзе пра тое, што паўнамоцтвы мясцовых уладаў будуць пашыраныя, каб яны маглі вырашаць больш праблем без неабходнасці ўвесь час прасіць дазвол на гэта і ўзгядняць свае дзеянні з "вярхамі"”.

Але, калі нават такая перадача функцый мясцовым уладам адбудзецца, гэта не гарантуе, што мясцовыя ўлады пачнуць карыстацца новымі паўнамоцтвамі. Бо іначай давядзецца прымаць на сябе і адказнасць за прынятыя рашэнні, лічыць Наталля Рабава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі