Рыяна стала тварам кампаніі Gucci

Знакамітая поп-спявачка будзе прэзентаваць адмысловую кампанію Gucci для ЮНІСЕФ. Частка прыбытку ад продажу новай лініі тавараў Gucci «Tattoo Heart», тварам якой стане Рыяна, будзе накіраваная ў дзіцячы фонд ААН, перадае NME.

Рыяна атрымала запрашэнне ўдзельнічаць у акцыі ад крэатыўнага дырэктара маркі Фрыды Джаніні, якая пракаментавала свой выбар наступным чынам: «Мы вырашылі прысвяціць нашай новай лініі поўную рэкламную кампанію, а не толькі стварыць прадукцыю, каб сапраўды выступіць і паказаць нашу прыхільнасць справе ЮНІСЕФ. Нам патрэбна была моцная асоба. І я адчувала, што музыка, ды яшчэ і прыгожая жанчына - гэта ідэальны вобраз для гэтай кампаніі».

Фота: www.kinodrive.com