Рыхтуецца да выпуску біяграфія Тома Ёрка

Брытанскае выдавецтва Independent Music Press рыхтуе да выпуску біяграфію фронтмэна Radiohead Тома Ёрка (Thom Yorke).  Рэліз кнігі «Thom Yorke: Radiohead & Trading Solo», напісанай лонданскім журналістам Трэварам Бэйкерам (Trevor Baker), запланаваны на 26 лютага.

Ні сам Ёрк, ні хто-небудзь з удзельнікаў гурта не прымалі ўдзелу ў стварэнні кнігі, таму выданне будзе мець статус неафіцыйнай біяграфіі. Тым не менш, аўтар дбайна вывучыў жыццё рокера – пачынаючы з яго дзіцячых гадоў і завяршаючы цяперашняй дзейнасцю, – выкарыстаўшы звесткі, атрыманыя падчас інтэрв'ю з былымі аднакласнікамі, прадзюсарамі, кліпмэйкерамі і іншымі людзьмі, асабіста знаёмымі з Ёркам. Паводле меркавання аўтара, партрэт гурта і яго лідэра атрымаўся «яркім і захапляльным» - галоўным чынам дзякуючы таму, што Том Ёрк «ніколі не здавольваўся другім месцам».

«Thom Yorke: Radiohead & Trading Solo» - далёка не першая біяграфія зоркі шоў-бізнэсу ў партфоліё Трэвара Бэйкера: журналіст з'яўляецца аўтарам кніг пра Кайлі Міноўг (Kylie Minogue), Элвіса Прэслі (Elvis Presley) і Джэніфер Лопэс (Jennifer Lopez).

Фота: www.vipmusic.karelia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі