Рыгору Васілевічу не падабаецца арэнда кватэраў на суткі

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў ліст у Савет міністраў. Ён занепакоены прававымі адносінамі, звязанымі з арэндай жытла на кароткі час. На сёння шырокі распаўсюд атрымала практыка здавання жылых памяшканняў на кароткі час — гэта значыць на суткі, гадзіны. Вось на гэтае «правапарушэнне» і нацэлілася Генпракуратура. Яе чыноўнікі кажуць, што такія кватэры становяцца "прытонамі распусты, п'янствыа і азартных гульняў". Акрамя таго, гаспадары такіх кватэраў хаваць свае даходы ад абкладання падаткамі.

У прэс-службе Генпракуратуры нагадалі, што адпаведнае рашэнне Канстытуцыйнага суда было накіравана Савету міністраў яшчэ ў красавіку 2007 года. Аднак выніку дагэтуль няма, канстатуе "Белорусский партизан".