Вы тут

Румас: пастаўлена задача падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі

Міхаіл Мішусцін і Сяргей Румас / БЕЛТА

11 сакавіка ў Маскве праходзяць перамовы ўрадавых дэлегацый Беларусі і Расіі. Іх ачольваюць прэм'ер-міністры Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін. У складзе беларускай дэлегацыі — беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, старшыня "Белнафтахіму" Андрэй Рыбакоў. Абмяркоўваюцца пытанні паставак у нашу краіну расійскай нафты, сітуацыя з гандлём і развіццё еўразійскай інтэграцыі.

"Рынкавая сітуацыя з цэнамі на нафту збліжае нашы пазіцыі і змяншае тыя лічбавыя разыходжанні, якія ў нас ёсць",цытуе словы Румаса БЕЛТА.

Беларускі прэм'ер выказаўся і наконт запланаванага абмеркавання інтэграцыі. "Перад намі пастаўлена задача прэзідэнтамі падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі, — гаварыў Сяргей Румас. — І нашы віцэ-прэм'еры правялі вялікую працу: засталіся некалькі спрэчных пытанняў".

Якраз гэтыя спрэчныя моманты і абмяркоўваюць дэлегацыі. Плануецца, што 10 красавіка дакумент мусіць быць узгоднены і ўнесены на разгляд кіраўнікам Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.