Рухавік верталёта Мі-24 знайшлі ў пасылцы беларускія мытнікі
![Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/mator-2706-1.jpg.webp?itok=gCf1kyjD)
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт
Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы рухавік для ўдарнага верталёта Мі-24, паведамляе прэс-служба ведамства. Ён лічыцца прадукцыяй ваеннага прызначэння.
Незвычайную пасылку даставіла расійская кур'ерская служба. Атрымальнікам пасылкі значыўся 57-гадовы грамадзянін Беларусі.
Мытнікі кажуць, што мужчына планаваў вывезці рухавік за межы Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС). На беларуса пачалі крымінальную справу.
![Рухавік верталёта Мі-24 знайшлі ў пасылцы беларускія мытнікі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mator-2706-2.jpg.webp?itok=ci-xAhQT)
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт
![Рухавік верталёта Мі-24 знайшлі ў пасылцы беларускія мытнікі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mator-2706-3.jpg.webp?itok=tSmdPJhD)
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.