Rover "дагнаў" МАЗ на мінскай кальцавой, кіроўца легкавіка загінуў

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Уначы на 2 лістапада на мінскай кальцавой аўтадарозе сутыкнуліся Rover і МАЗ. Машыны рухаліся ў спадарожным кірунку. Кіроўца легкавіка загінуў, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.

Малады чалавек 1991 года нараджэння на "Ровере" рухаўся па ўнутраным кальцы МКАД з боку вуліцы Прытыцкага. "На 36-м кіламетры МКАД, на скрыжаванні з вуліцай Казіміраўскай, ён здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем МАЗ, які рухаўся ў спадарожным напрамку", — сказала Юлія Ганчарова.

Кіроўца "Ровера" загінуў. У абставінах ДТЗ разбіраецца упраўленне СК па Мінску. Следчыя разам са спецыялістамі сталічнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правялі агляд месца здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі