Вы тут

Рост цэн і падзенне даходаў: куды вайна ва Украіне адкоціць беларускую эканоміку

Падзенне эканомікі ў бездань затармазілася / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У горшым выпадку Беларусь страціць праз вайну ва Украіне каля 20% ВУП. Нават пры самым спрыяльным сцэнары цэны будуць расці прыкладна на 20% у найбліжэйшы год.

Пакуль наступствы вайны ва Украіне не прывялі да катастрофы ў беларускай эканоміцы. Аднак удар аказаўся моцным.

Пра тое, як прадпрымальнікі спрабуюць ратаваць становішча спраў, чаму глыбіню спаду прадказаць складана, але голаду ў Беларусі не будзе, расказалі на экспертнай дыскусіі Банка Ідэй.
 

"Дно — мінус 20% ВУП і фінансавы крызіс"

Калапсу не адбылося, але востра адчуваюцца транспартныя і лагістычныя праблемы і складанасці з разлікамі, адзначае старшы навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў) Дзмітрый Крук.

Замежныя партнёры асцерагаюцца, што грошы з Беларусі не дойдуць да іх, а будуць замарожаныя / pexels.com

— Апошнія два месяцы ключавое пытанне — перабудова транспартных лагістычных ланцужкоў. Чаму я з гэтага пачаў? У эканамічнай тэрміналогіі гэтыя рэчы генеруе так званы шок прапанавання. Калі нейкія праблемы закранаюць паводзіны фірмы як вытворцы, наступствы такіх крызісаў заўсёды значна больш маштабныя.

Цяпер праблемы і з попытам на тавары і паслугі — таму што людзі імкнуцца эканоміць або іх даходы скарачаюцца, — і з прапанаваннем праз праблемы ў кампаній. Таму эканоміцы пагражае яшчэ больш глыбокае падзенне. Аднак бізнесам удаецца адаптавацца і працаваць, хай нават з вялікімі выдаткамі, адзначаюць Дзмітрый Крук і бізнесмен Аляксандр Кныровіч.

— Адпаведна, шок прапанавання пакуль існуе хутчэй у замарожаным стане. Таму эканоміка ў завіслым стане. Захоўваюцца варыянты, наколькі хуткім і глыбокім можа быць падзенне, — кажа Дзмітрый Крук.

Самае дрэннае развіццё падзей будзе ў выпадку, калі транспартныя і лагістычныя праблемы працягнуць нарастаць.

Бізнесу ў Беларусі не прывыкаць да цяжкіх умоў. Пратэсты ў 2008 годзе / Reuters

Па звестках Аляксандра Кныровіча, многім бізнесам удаецца балансаваць у новай рэальнасці, аднак настроі песімістычныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.