"Робін Гуд" адкрые Канскі кінафестываль

Фільм рэжысёра Рыдлі Скота "Робін Гуд", у якім галоўныя ролі выканалі Расэл Кроў і Кейт Бланшэт, адкрые міжнародны Канскі кінафестываль.  Як паведамляе выданне The Hollywood Reporter, такое рашэнне прынялі арганізатары кінафорума. Карціна будзе дэманстравацца 12 траўня па-за конкурснай праграмай, у гэты ж дзень пачнецца пракат фільма на тэрыторыі Францыі.

У іншых краінах свету прэм'ера "Робін Гуда" адбудзецца 14 траўня.

Нагадаем, што па сюжэце карціны пасля смерці караля Рычарда, Робін Гуд вяртаецца з Крыжовага паходу ў Нотынгем, дзе становіцца сведкай жорсткасці і карумпаванасці мясцовага кіраўніка. Гэта прымушае яго пачаць разбойніцкую дзейнасць супраць багацеяў і ахоўнікам для беднякоў.

Але ў Робіна куды больш шырокія планы. Усвядоміўшы агульную слабасць улады, ён імкнецца прадухіліць падзенне яго краіны ў грамадзянскую вайну і вярнуць Англіі былую сілу і славу.

Раней Рыдлі Скот планаваў выдаць свой фільм адразу ў двух фарматах - звычайным і стэрэаскапічным. Пра рэакцыю кіраўніцтва студыі Universal на ініцыятыву рэжысёра пакуль нічога не вядома.

Канскі кінафестываль скончыцца 23 траўня. Журы фестывалю ўзначаліць Цім Бэртан.

Фота: spletnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі