Рэжысёр Ігнат Сідорчык выйшаў на волю пасля паўгода за кратамі, далей — "хімія"

Рэжысёр Ігнат Сідорчык выйшаў на волю пасля паўгода за кратамі, далей — "хімія"

Рэжысёр, акцёр, паэт, палітвязень 31-гадовы Ігнат Сідорчык выйшаў на волю пасля паўгода за кратамі. За "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", ён асуджаны на тры гады "хіміі". Яго справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска, суддзя — Юрый Машкетаў.

Як паведамляе spring96.org, падставай для крымінальнай справы стаў створаны Сідорчыкам тэлеграм-чат, які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім ён паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня, тлумачыў, як карыстацца проксі серверам у выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавачваюць у блакаванні руху ўвечары пасля выбараў.

Віну палітвязень прызнаў часткова: толькі пацвярджае, што стварыў чат "Прагулка". У Ігната Сідорчыка яшчэ ёсць магчымасць абскардзіць прысуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі