Рэжысёр "Асноўнага інстынкту" анансаваў новы праект

Пол Вэрховен распавёў, што яго наступнай рэжысёрскай працай стане экранізацыя рамана "Схаваная сіла" ("De stille kracht") галандскага пісьменніка Луіса Куперуса (Louis Couperus).  Пра гэта паведамляецца на сайце JoBlo. Раман Куперуса быў упершыню апублікаваны ў 1900 годзе. Падзеі ў ім разгортваюцца ў галандскай калоніі ў Ост-Індыі, а яго галоўным героем з'яўляецца еўрапеец, які сутыкнуўся з незнаёмай і ірацыянальнай, на яго погляд, культурай. Паводле словаў самога Вэрховена, ключавымі тэмамі кнігі з'яўляюцца "фундаментальны іслам, адносіны паміж людзьмі, шлюбная здрада і духоўная сіла".

Інфармацыі пра тое, хто выканае галоўныя ролі ў стужцы Вэрховена, пакуль няма. Таксама не паведамляецца, калі фільм выйдзе ў пракат.

Вэрховен у якасці рэжысёра працаваў над такімі карцінамі, як "Асноўны інстынкт", "Узгадаць усё", "Зорны дэсант" і "Робат-паліцыянт".

Фота: pixelsurgeon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі