"Рэйкавага партызана" са Стоўбцаў асудзілі на 11 гадоў калоніі

Сяргей Глебка / t.me/viasna96
Сяргей Глебка / t.me/viasna96

Палітзняволены "рэйкавы партызан" Сяргей Глебка асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць шраф у 9600 рублёў (300 базавых велічыняў). Такі прысуд вынес яму Мінскі раённы суд, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Глебку разам з жонкай затрымалі ў Стоўбцах у ноч з 1 на 2 сакавіка. Мужчына расклаў вогнішча на чыгуначным  шляху, каб перашкодзіць руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў.

Лакаматыўная брыгада не паспела своечасова затармазіць, і цягнік праехаў над вогнішчам.

Пасля затрымання Сяргея збівалі, што было бачна на "пакаяльных відэа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі