Рэпрэсаваная камуністамі брэстаўчанка заклікае да перайменавання вуліц

Былая сяброўка Саюза беларускай моладзі Яніна Ліхадзіеўская днямі адзначыла 86 гадоў. У свой час адседзела на Калыме ў ГУЛАГу, дзе і сустрэла былога франтавіка Нічыпара Дронава, якому далі за анекдот пра Сталіна 25 гадоў. Брэстаўчанка Яніна Ліхадзіеўская-Дронава вырашыла праз Еўрарадыё звярнуцца з заклікам да перайменавання вуліц, каб пазбавіць іх савецкай спадчыны.

Яніна Ліхадзіўская: "Вуліцы ўсе ў іхні гонар названыя. Вось я выйшла на Дзяржынскага. Што, я яго  не помню, красуна ў шынялі? А Свярдлоў, у скуранцы…  “Хто быў нічым, той стаў усім”. І куды ні пойдзеш, усюды яны. Карл Маркс, Энгельс, Клара Цэткін, Калінін, Варашылаў… Хто яны тут, якія  адносіны мелі да гэтай зямлі?"

У перыяд акупацыі, каб не трапіць на прымусовыя працы  ў Нямеччыну, дзяўчына запісалася ў Саюз Беларускай Моладзі. Потым сталінскі следчы “падпісаў яе на 10 гадоў”, прымусіўшы на допыце паставіць подпіс пад складзеным ім пратаколам.

У 1990-х гадах ужо ў незалежнай Беларусі Яніна Дронава-Ліхадзіеўская падала на рэабілітацыю, але адказ быў: не заслугоўвае, бо была ў “антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі”.

Яніна Ліхадзіеўская лічыць, што цяперашнія камуністы, каб мець права браць удзел у палітыцы, павінны дамагацца рэабілітацыі ахвяра палітыкі сваіх папярэднікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі