Жонка Алеся Бяляцкага падала скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў

Апошняе пакаранне на Бяляцкага наклалі за тое, што ён заснуў удзень. У калоніі гэта лічыцца значным парушэннем. Аднак выявілася, што Бяляцкі прымае лекі ад ціску, якія спараджаюць санлівасць, паведамляе радыё “Свабода”.

Гэтыя лекі яму выпісаў лекар у калоніі, бо ў Бяляцкага павялічваюцца праблемы са здароўем. Наталля Пінчук просіць змяніць рашэнне аб пакаранні яе мужа на мякчэйшае. У Дэпартамэнце выканання пакаранняў скаргу прынялі і сказалі, што адказ будзе праз 15 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі